Продавец КУП "Универмаг "Слуцк" развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
2 отзыва
ул.Ленина, 175, Слуцк, Беларусь
+375 (17) 956-51-17
+375 (17) 955-65-74
+375 (17) 952-54-57
КУП "Универмаг "Слуцк"
Корзина

Пра нас

Пра нас

КУП "Універмаг "Слуцк" заснаваны 15 ліпеня 1992 года і на сённяшні дзень з'яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў г.Слуцка. Арганізацыя неаднаразова ўзнагароджвалася высокімі ўрадавымі ўзнагародамі сярод якіх вышэйшая ўзнагарода "Бронзавы Меркурый", 9 разоў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была занесена  на дошку гонару. 

Нашы перавагі:

- найшырэйшы, пастаянна абнаўляемы, асартымент тавараў лепшых беларускіх і замежных вытворцаў;

- гнуткая сістэма скідак, разнастайнасць акцый і спецыяльных прапаноў;

- зручнасці для пакупнікоў пры разліках - наяўны і безнаяўны разлік, разлік пластыкавымі карткамі, магчымасць набыцця тавараў у крэдыт;

- ветлівы, кваліфікаваны персанал.

Наша мэта ― зрабіць наведвальніка ўнівермага задаволеным пакупніком, а задаволенага пакупніка ― пастаянным кліентам!

Нашы крамы:

Універмаг "Слуцк" ― вул.Леніна, 175

Гандлёвы комплекс, дзе вы зможаце знайсці ўсё:

 

 

 

1 паверх

Секцыя "Культтавары" ― камп'ютары, ноўтбукі, тэле- і радыётавары, носьбіты аўдыё- і відэаінфармацыі, мэбля для офіса, мэбля для адпачынку.

Секцыя "Канцтавары" ― пісьмовыя і канцылярскія тавары, рэпрадукцыі карцін, кнігі.

Секцыя "Формэль" ― верхняе адзенне, швейныя і трыкатажныя вырабы.

           Секцыя "Парфумерыя" ― дэкаратыўная і даглядальная касметыка, парфумерыя, прадметы асабістай гігіены, прылады для лазні.

Секцыя "Ювелірныя вырабы" ― вырабы са срэбра і золата з каштоўнымі і напаўкаштоўнымі камянямі, біжутэрыя.

Секцыя "Галантэрэя" ― мужчынскія і дзіцячыя сумкі, дзіцячыя сумкі і заплечнікі, валізкі, дзелавыя папкі, кашалькі, рамяні, парасоны, пальчаткавыя вырабы, дэкаратыўныя шкатулкі.

Секцыя "Гадзіннік" ― гадзіннік наручны, насценны, падлогавы.

Секцыя "Сувеніры" - сувенірныя вырабы з тэкстылю, дрэва, пластмасы, гліны, керамічныя сувеніры.

Секцыя "Хозтовары" ― сродкі мыйныя, якія чысцяць, пральныя парашкі, мыла, цырата бытавая, гаспадарчыя вырабы з пластмасы, крапежныя вырабы, садовы інвентар і г.д.

Секцыя "Посуд" - керамічная, фаянсавая, эмаляваная, вырабы са шкла і крышталю, сувеніры, садовыя фігуркі, штучныя кветкі і дрэвы.

2 паверх

Секцыя "Панчоска-шкарпэткавыя вырабы для жанчын" ― калготкі, гетры, панчохі, шкарпэткі.

Секцыя "Жаночае адзенне" ― верхняе адзенне, швейныя і трыкатажныя вырабы, касцюмна-плацельны асартымент, галаўныя ўборы.

Секцыя "Мужчынскае адзенне" ― верхняе адзенне, швейныя і трыкатажныя вырабы, касцюмны асартымент, галаўныя ўборы.

Секцыі "Жаночы, мужчынскі абутак" ― абутак, сродкі па доглядзе за абуткам.

Секцыя "Жаночая бялізна" ― гарсэтныя вырабы, бялізнавы трыкатаж, халаты, піжамы.

Секцыя "Дзіцячы свет" ― больш за 2 тысячы найменняў цацак, шырокі асартымент адзення і абутку для хлапчукоў і дзяўчынак, тавары для самых маленькіх і многае іншае.

          Секцыя "тавары для утульнасці" ― хатні тэкстыль, коўдры, падушкі дываны і дывановыя дарожкі, цюле-гардзінныя вырабы, швейная фурнітура.

У секцыі "Упакоўка падарункаў" кваліфікаваныя прадаўцы дапамогуць аформіць выбраны Вамі падарунак.

У аддзеле "Прадукты" Універмага "Слуцк" Вы зможаце набыць мясныя і каўбасныя вырабы, рыбу і морапрадукты, бакалейныя тавары, малочную прадукцыю, прадукты для дзіцячага харчавання і здаровага ладу жыцця, кандытарскія вырабы і г.д.

А калі Вам захочацца перакусіць пасля доўгага шопінгу ― запрашаем у Кавярню "Беларускае Бістро" , дзе Вам прапануюць гарачыя стравы і халодныя закускі. Тут таксамаа ж, у атмасферы камфорту і выгоды, Вы зможаце адсвяткаваць любую імпрэзу ці проста правесці рамантычны вечар. Чакаем ВАС!

Іншыя крамы нашай сеткі:

Крама №2 "Дом гандлю" ― вул.Леніна, 138

Секцыя "Тавары для рамонту", секцыя "Тавары для спорту", харчовая крама.

Кафэ "Фруктоша"

 

 

 

Крама №45 "Камісійная крама" ― вул. Базарная, 3д (рынак)

 

 

 

Крама №20 "Усё для дома" ― вул.Леніна, 313 а

Крама №175 "Дом Мэблі" ― вул. Капыльская, 33

 

Прадукты 

Крама №10 ― вул.Базарная, 3г

Крама №17 ― вул.Сацыялістычная, 140а

Крама №19 ― вул.Капыльская, 31

  

Крама №43 ― вул.Леніна, 266

Крама №50 ― вул. М.Багдановіча 88а